У першую чаргу, пазбавіцца ад рэжыму. Ніякія дамовы, перамовы не спасуць беларусаў, пакуль народ не пазбавіцца ад крымінальнікаў. Па-другое, нельга да улады дапусціць новых прахадзімцаў. Для таго, каб у краіне усталяваўся парадак і заможнае жыццё, патрэбна абапірацца на нацыянальна-сведамую эліту. Такой ў Беларусі няма. Не цешце сябе ілюэіямі, такой эліты ў Беларусі няма. Ёсць толькі некаторыя асобы, але такога стану, на які можна было б абаперціся няма. Калі ў такім выглядзе грамадства застанецца, то якая б улада не прыйшла, будзе той жа самы варыянт, што існуе цяпер. Не трэба далёка хадзіць: паглядзіце на Ўкраіну, на Грузію і іншыя краіны. Мой варыянт – гэта адраджэнне шляхецкага стану, які б служыў свайму народу. Я разпрацавала прыкладны варыянт функцыяніравання гэтага стану ва ўладнай структуры краіны. Я моцна упэўнена ў тым, што калі такі механізм запусціць, мы сумеем дасягнуць вялікіх поспехаў. У мяне могуць запытаць: а ці ёсць антыкрызісная праграма? Безумоўна, ёсць. Але калі я надрукую, нават самую геніальную антыкрызісную праграму, яе ніхто не прыме да увагі. Антыкрызісная праграма прызвана астанавіць працэс рабавання насельніцтва, а крызіс, наадварот, садзейнічае рабаванню. Скажыце, ці не “залатое дно” адкрываецца для крымінальнага рэжыму абрабаваць краіну і спіхнуць на крызіс? Тут можа быць толькі адна праграма – усеагульны страйк, да звяржэння крымінальнага рэжыму. Нішто іншае не дапаможа.
Паважанае спадарства, выбірайце ці вечнае рабства, ці сёняшняе змаганне за сябе і сваіх дзяцей. Свабоду і заможнае жыццё вам ніхто і ніколі проста так не дасць. |